РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Сьвята пірага
Пірог сьпякла, ды ўспомніла шайморы,
Бяздомнасьці сівыя палыны...
Ты плачаш, мама? (Год ідзе каторы,
Каторы час ідзе пасьля вайны!)
 
Ты ўся гарыш, нібы пасьля застуды,
Як за вакном – пякуча-алы мак.
Мне страшна так, што я бягу да студні,
Вядро ж не набіраецца ніяк!
 
Нясу нарэшце менш чым паўвядзерца –
Вада чамусьці плешча цераз край!
Маёй журбы сярэбранае сэрца,
Ты пачакай. Я хутка. Пачакай!
 
Пагодны май, і сьветлыні даволі.
Сьвяточны май. I сьвята пірагоў.
Ды ўбачу, як расьце яшчэ на полі
Наш горкі хлеб. I горкая любоў.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.