РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Вось так узгараецца слова:
Паблізу. Сардэчна. Здаля.
Мы будзем з табою часова –
Праменьчык,
Іскрынка,
Ральля.
 
Сьпяшаемся часта дарэмна.
Марудзім на пошласьць і зло.
Мы будзем з табою ўзаемна –
Каліна,
Сьлязіна,
Сьвятло.
 
Глядзі, як заранка трапеча
Над шапкай зялёнай гальля!
Мы будзем з табою навечна –
Карэньчык,
Каменьчык,
Зямля.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.