 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
У часы войнаў на нашай зямлі
|
Тут усё прыдбана і ў зямлі схавана. Хлеб ёсьць і да хлеба ў цяжкі час. Самі апранаемся і самі лечым раны, – гэтак войны навучылі нас. Лён і воўна – вопратка гатова. Кажухі і сьвіткі. Сала. Мёд. Вораг кулямі вядзе размову – кулямі адкажа наш народ. Як бяда нішчымніцу стварае – будзе дужы з бульбы, зь лебяды. Толькі чалавечнасьць захавае, дабрыню, сумленнасьць, як заўжды. Шчыра тут усё ў нас і папросту: нівы, збожжа. Веліч нашых спраў. I няўцям пажары і забойствы тым, хто хлеб рукамі здабываў. Зноў сяло за лесам дагарае, зацягнулі небасхіл дымы. Вораг нас не пастраляе. Тут каменьні робяцца людзьмі.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|