На разрытай аружжам зямлі на скрываўленых, шэрых загонах, раны йзноў зарасьлі, зажылі пад кашуляю траваў зялёных. Із шматлікіх магільных капцоў, із прасяклых крывёю разораў, вырас мак пурпуровы ізноў, прыгажэйшы, буйнейшы, як ўчора. Толькі сэрца ня можа ажыць, як вясною загон ажывае. Калі ўсенька пад крыжам ляжыць, а зямля сьцеражэ, не вяртае. I бацькоў і братоў ужо няма, сэрцы вырвалі ім перадчасна. Ужо жыцьця не раз’іскрыцца май над магіламі полымем ясным. Із руінаў падымецца дом, на пажарышчы вырасьце топаль, толькі ў сэрцы, у сэрцы людзком застанецца боль вечны і попел...
|
|