РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Год і яго род
Год стары дзяцей склікае,
Ён да ўсіх пытанне мае.
Сеў паважна ў крэсла:
— Што, вясна, прынесла?
— Я прынесла травы, кветкі,
Птушкі ў неба, рыбу ў сеткі.
— А я, лета, нясу хлеба,
Маю ягад, колькі трэба,
Ўсё зграбаю сенажаці,
Не сяджу ніколі ў хаце.
Людзям збожжа, дрэву — плод,
Птушкам — гнёзды, пчолам — мёд.
— Я, татуля,— твая восень.
Змалаціла ўсё калоссе.
У садзе яблыкі паспелі,
Птушкі ў вырай адляцелі.
Я арэхаў назбірала,
Бульбу ў полі пакапала.
— Я — зіма. Работу маю:
Дол абрусам засцілаю.
Я дні-ночы на хаду.
Пражу белую праду.
 
Едзе сын, Новы год,—
Вось і ўвесь дзядулеў род.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца Водгукі
2009–2017. Беларусь, Менск.