РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Ластаўка
Зелянеў пявучы май,
Да зямлі прыпаўшы.
Закахаўся папугай
У ластавачку нашу.
 
Не пяюн, а лапатун,
Рыжы, як з пажару,
Можа ён і прыгажун,
Ластаўцы — не пара.
 
Ластавачка над зямлёй
Нізка пралятала
I на мове, на сваёй,
Гэтак шчабятала:
 
— Вопратку тваю хвалю.
Гонар — паважаю.
Усё ж, скажу,
Я не люб-лю
Розных папугаяў,
Што дзяцей пужаюць.
 
Калі хочаш з намі жыць,
Есці нашы мушкі,
Навучыся гаварыць
Лепш па-беларуску.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.