 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Між белых камлёў захісталася сьмерць. Яна за адзьдзелам начамі качуе. Мо заўтра зноў будуць сасонкі шумець над намі, а мы ўжо жыцьця не пачуем... Ніхто ж не баіцца, ніхто не дрыжыць! Йдзем волі насустрач шляхамі сьвятымі. Назначана жыць нам, так будзем жа жыць, гатовы на мукі за шчасьце Радзімы. Хоць цені пагрозаў снуюцца ў бары, выходзім! Мігаюць падковамі коні. Я – з вамі! Ах, мілы, вазьмі – мы ж сябры, сябры з-пад адное каханай Пагоні.
1953
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2021. Беларусь, Менск.
|
|
|