РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Між белых камлёў захісталася сьмерць.
Яна за адзьдзелам начамі качуе.
Мо заўтра зноў будуць сасонкі шумець
над намі,
                    а мы ўжо жыцьця не пачуем...
 
Ніхто ж не баіцца, ніхто не дрыжыць!
Йдзем волі насустрач шляхамі сьвятымі.
Назначана жыць нам, так будзем жа жыць,
гатовы на мукі за шчасьце Радзімы.
 
Хоць цені пагрозаў снуюцца ў бары,
выходзім!
                      Мігаюць падковамі коні.
Я – з вамі! Ах, мілы, вазьмі – мы ж сябры,
сябры з-пад адное каханай Пагоні.
 
1953
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2021. Беларусь, Менск.