РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Вязьніцы і краты, кайданы і дрот,
крыжы і магілы ў здратованым полі.
То гэтакомбы складае народ
ў стыхіі змагань здабываючы волю.
 
Зямля наша вабіць прыблудаў чужых,
прывыклі няволіць сярмяжныя сёлы;
зжынаюць пшаніцу, а сеюць крыжы
і путаюць дротам шляхі навакола.
 
...Там з ворагам учора сустрэўся адзьдзел.
У баю шмат і іхніх, і нашых упала.
Цяпер адступае, ды заўтра прыдзе
на нас зь яшчэ большай, дзічэйшай навалай.
 
Маўчаць твае хлопцы, замоўк нейк і ты.
У такую хвіліну слоў многа ня трэба.
Што ворагу ніў не здамо залатых,
цяпер прысягаем адкрытаму небу.
 
Пакуль мы жывем – нас ніхто не сагне,
бязьлітасным зьдзекам змаганьняў ня спыніць.
А згінуць прыдзецца, дык згінем у агне,
усё ж волю, як сонца, нашчадкам пакінем.
 
Ня “хлеба і цырку”, а вольнымі быць,
ня ласкі чужацкай, а собскага права!
Пракляцьце – што ворагу будзе служыць,
а праўду і волю баронячы – Слава!
 
1953
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2021. Беларусь, Менск.