 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Чуеш, браце? – Вецер дзіка вые. За плячамі сочыць аўтамат. А за дротам, быццам ноч, сумныя вочы тысяч катаржніц-дзяўчат. Ужо ад маршаў забалелі ногі, надаела змораным ісьці. і скажы: чаму так гора многа нейк разом зьбярэцца ў жыцьці? Часта мне начамі тут здаецца, што за мною ціха ходзіць сьмерць. Я ж хачу сваім трывожным сэрцам не яе, але цябе сустрэць. Ты працягнеш рукі, безумоўна. Эх, далоні брацкія схавай. Толькі сны сюды прыходзяць у поўнач. Я ж ня сон, – мяне ты не чакай. І калі з туманнага прасоньня мой зьняволены пачуеш уздох, абагрэй сьцюдзёныя далоні, хоць у думках на сваіх грудзёх.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|