Дагараў дзень, і зьнікалі Ціха яго блескі, У зьмярканьні прападалі Гай і пералескі. Над раўнінай сьнегавою Чырваньню пажару, Як бы стужкай залатою, Зьзяла ў бляску хмара. І ўзьняліся, заігралі Два слупы ад сонца, Чуць прыметна ў іх дрыжалі Хмарак валаконцы. Бляск па небе разьліваўся Хваляй агнявою. Я стаяў і любаваўся Дзіўнаю гульнёю. І далёка скрозь па полі Гладзь сьнягоў бялела. Я глядзеў – душа ж па волі Плакала і млела. І ўзьнімаўся дым клубкамі, Зьлёгку пазлачоны, І з апошнімі касамі Зьнік і слуп чырвоны. І я думаў, што ў ваконцы Ты, як я, стаяла, На алошні погляд сонца Смутна пазірала.
1911
|
|