Баляда Ўладзімера Дубоўкі
|
15.07.1900 – 20.03.1976
|
Дваццаць сем гадоў, як груганоў, Чорна прашумелі праз душу. Словы на паперы, нібы кроў, Бы трава вясной пасьля дажджу На магілах, дзе сябры ляжаць, На пажарышчах, дзе родны сьвет, У які штодня ляціць душа І вяртаецца ў чужы санэт, Нібы ў клетку, у якой жыцьцё Існуе настолькі, колькі ты Любіш гэтай клеткі сьвет сьвяты Запаўняць душой, як сад лісьцём Восеньню сьцяжыны запаўняць Любіць вецер, што заўжды з табой Пасьмяяцца і пасумаваць Можа ў волі горкай і чужой, Вырвацца зь якой няма ўжо сіл, Бо ў аблоках сонца, як касьцёр У сьнягах, дзе чорны небасхіл, Нібы воран, крыльле распасьцёр І крыляе за табой усьлед Праз гады, празь вершы, празь любоў, Праз пажарышчы, дзе родны сьвет, Дзе шыпшына ў сьнезе, нібы кроў...
1–2.II.2005.
|
|