Баляда Ўладзімера Мулявіна
|
12.01.1941 – 26.01.2003
|
Чужое становіцца родным, І песьня спакойна плыве, Нібыта па рэчцы палотны, Нібыта буслы ў сіняве, Праз душы людскія і сэрцы, Празь вецер, сьнягі і гады, І нёманскай хваляю б’ецца У бераг, дзе ў квеце сады... Жывым будзе слова жывое, Яно, як нябёсы, вада, Люструе сьвятло незямное, Якое ня ўсім тут відаць У тым, што ў агні не згарае, Ня губіцца ў пыле гадоў, А верыць усіх прымушае У тое, што наша любоў Як замка высокага вежы, Як зоры, як сонца, як Храм... І раптам дарога – як сьнежань, І раптам жыцьцё – напалам, Нібыта гітара разьбіта, І струны парваны, і кроў Як сонца расплаўлены зьлітак, Як наша да песьні любоў...
4.VI.2004.
|
|