...І раптам зоры, як вугольле ў прыску, У небе сонным пачалі стухаць, І ў сэрца сум, нібыта ў Храм вятрыска, Пранік... Хаця чаго тут сумаваць, Калі сыходзіць ноч, як сьнег счарнелы З палёў, дзе ты адзін ідзеш дамоў І пад нагамі лёд зь вясной нясьмелай Хаваюць плыткасьць першых ручаёў, Нібы сьвятло, што высьпела зімою, Нібыта сум па тым, што ўсё, як сон, Канчаецца, зьнікае, як з вадою Жыцьцё зьнікае, як сьвятло з вакон Зьнікае ў хаце, дзе ты нарадзіўся, Дзе ўжо нікога сумнага няма, Як зорак, на якія ты дзівіўся, Што зьніклі і якіх шукаць дарма...
|
|