Нібы вада жывая, працякло Праз далячынь, нібыта празь пясок, Сьвітальнае вясновае сьвятло. І сонца, нібы залаты лісток, Празь сьнег счарнелы квола прарасло, І цені ажылі, і ты прыйшоў, Нібыта вестка добрая, дамоў, Але цябе сустрэў замок стары І гурбы сьнегу шэрага ў двары, Як адзінота горкая бацькоў, Якіх няма, як радасьці няма У тым, што ўжо канчаецца зіма І, як вада жывая, працякло Праз далячынь і воблакі сьвятло...
|
|