Пасьпелы яблык падае на дол, Нібыта кропля сонечнага лета. Сьвятла на кроплю менее наўкол. Як сьпелы яблык, як сьляза паэта, У бездань часу, дзе няма сьвятла, У бездань часу, дзе ня будзе ночы, Ляціць сьвятло, а ноч ужо была... І неба сумнае, як нашы вочы, Бо лета адыходзіць назаўжды, Як жоўтая лістота, адлятае Праз туманы, празь вецер, праз дажджы, Праз поле, дзе салома залатая, Дзе ў восень ты ідзеш, як у агонь, Што дзесьці за гарой, нібы за сьветам, Дзе п’е ваду з ракі чырвоны конь І сонца плавіцца ў вадзе, як лета...
|
|