Як кветак букет на шляхетнай магіле, Зноў Вільня маім уладарыла сном, Калі мяне ў Вільню, бы ў Храм, не пусьцілі, Нібы гандляра, што гандлюе віном. ...Я спаў і прачнуўся і ўбачыў дарогу, Якой мне да Вільні ісьці і ісьці, Нібыта адвечнай дарогай да Бога, Нібыта агню па апалым лісьці Да сьвечак у Храме, які 'шчэ ствараем, Якога няма і ці будзе зусім... Мне сьнілася Вільня, як Храм перад раем, Мне сьнілася Вільня, як Ерусалім.
|
|