Не баюся зрабіцца чужым І разьвеяцца, быццам бы дым Адзінокі, што за самалётам, Бо жыцьцё ўжо даўно як вада, Празь якую нябёс не відаць, Бо пад небам жывём, як пад лёдам. І ня трэба баяцца мяне, Я – як фортка ў турэмным вакне, Празь якую галуб залятае І выносіць запіскі табе, Каб ня ўмерла ты ў вечнай журбе І каб знала, што ты не чужая...
|
|