РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Травінкай кволаю сярод травы
Ты шэпчаш небу, што яшчэ жывы.
Але цябе няма, як не было.
І час цячэ, нібы рака цячэ,
Нібы сьляза ў каханай па шчацэ
Нясе з душы памерлае сьвятло.
 
І ўсё забудзецца празь нейкі час,
І зьнікне ўсё, як і ня будзе нас,
І застануцца груды ад царквы.
Але ты быў, і будзем мы з табой
Пад небам, нібы пад рачной вадой,
Травінкамі сярод травы...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.