...І ўсё ж сябры прыходзяць і сыходзяць, А жыць табе патрэбна кожны дзень, Дзе неба ў цемры, нібы рэчка ў лёдзе, Дзе зоры, як каменьчыкі ў вадзе. І ты глядзіш, нібы ляціш, у неба, Адзін, як недасланы сябру ліст, Бо сябру ўжо нічога больш ня трэба, Яго няма, як шчасьця, на зямлі, Якога мы, як вечнасьці, чакаем, Ня помнячы, што шчасьце – гэта жыць, А не ляцець хмурынкаю над краем, Дзе і бяз нас амаль штодня дажджы, Бо тут сябры прыходзяць і сыходзяць, Як ноч прыходзіць, як прыходзіць дзень, Дзе сонца ў небе, як агонь у лёдзе, І зоркамі каменьчыкі ў вадзе...
|
|