Я думаў, што самота пройдзе, Нібыта зорка ў чорным лёдзе, Сама патухне назаўжды, Але яна ізноў са мною, Нібыта неба над зямлёю, Дзе сёньня белыя сады. І сьнег ляціць, ляціць пад ногі, І я, ня знаючы дарогі, Іду па лёдзе да сьвятла, Туды, дзе ты адна, як зорка, І на душы мне горка-горка, І век прайшоў, самота не прайшла...
|
|