Шум горных ручаін за вокнамі маімі І мора мерны шум. Накатваюць валы. Салёны Понт ня хоча водаў Крыма І гоніць іх назад да скал, вяршынь, імглы. А ўсё ж бяжыць крышталь да пенных хваль салёных І ломіць іх, хаця ўстаюць сьцяной, – Няма цяплей, радней марскога лона, Які б там гнеў ні строіла яно. І ведай, як бы ты ні прагнула адрынуць І як бы ні была ты халадней ільда, – Сальёмся мы з табой у вечным і адзіным, Крыштальная вада і сіняя вада.
29.III.1967. Ялта.
|
|