РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Усевалад Сьцебурака
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Як парвецца
апошні надзейны
з руку таўшчынёю канат
і плясьне халодны вецер
у ветразя даланю,
то стане ўсё на месцы –
і пырскі, і зоркі ў небе,
і белае вока поўні
і мы па камандзе «зважай»!
Тады й пацукі з паклонам
заявяцца да капітана
і сьціпла яго папросяць
ў каманду іх залічыць.
Кармой да абрыдлага берагу
у самае сіняе мора
па срэбнай таемнай сьцежцы
насуперак усяму...
Мы выйдзем і недзе сустрэнем
таго, каго гэтак чакалі,
каго не знайсьці у корчмах
усіх на сьвеце партоў,
каго не набыць за грошы,
і вострым нажом не настрашыць,
каго не пакласьці ў куфар
і словамі не апісаць.
Таго, хто нам дасьць свабоду
ад сонца, зямлі і неба,
ад веры і самападману,
ад клопатаў і мітусьні.
Праз тое, што ён
наймацнейшы,
бязьлітасны,
беспакараны,
непадуладны нікому
бязжарсны
вялікі
ШТОРМ!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.