РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Усевалад Сьцебурака
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Сланам не хапае посуду –
пускайце сланоў у крамы.
Бракуе баранам досьведу –
будуйце баранам брамы.
Шукаюць быкі чырвонага,
а ім прапануюць рысьлінг.
Цяжарным ахвота салёнага,
а іх ўсё бадзёраць кіслым...
 
...Сланы не зьвяліся ў саване.
I бабы ў час нарадзілі.
Ня стане нічога і з намі –
і ўперад бяз волі мы жылі.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.