У пяць гадзін раніцы, ў пяць таксоўкі самотна стаяць, месьцічы ўсе яшчэ сьпяць у пяць гадзін раніцы, ў пяць. У пяць гадзін раніцы, ў пяць шклом алкашы не зьвіняць, дзеці макдональдсы сьняць у пяць гадзін раніцы, ў пяць. Хтосьці на працу ідзе, хтосьці ідзе ваяваць, хтосьці плыве па вадзе, хтосьці працягвае спаць... У пяць гадзін раніцы, ў пяць сонна ліхтарні гараць, рана судзіць і караць у пяць гадзін раніцы, ў пяць. У пяць гадзін раніцы, ў пяць можна сабе дазваляць простыя рыфмы ствараць у пяць гадзін раніцы, ў пяць. Хтосьці на працу ідзе, хтосьці ідзе ваяваць, хтосьці няведама дзе толькі зьбіраецца спаць...
Кастрычнік, 2001.
|
|