РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Усевалад Сьцебурака
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
У Менску вільготна і цёпла,
ў смузе патанаюць агні.
Ўсё гэта фігня, безумоўна,
галоўнае – ты пазвані.
 
Іду праз натоўп, бы праз мора, –
бясконцыя хвалі галоў.
Са мной маё сьмешнае гора –
нагоды няма для размоў.
 
На ходніку мокрае лісьце,
у лужыне пачак, як буй.
Хоць гэта, напэўна, ня выйсьце,
усё ж такі – тэлефануй.
 
Калі ж зазьвініць у кішэні,
здалёк, як праз метры вады...
Бы Фаўст аддам за імгненьне
душу – толькі будзь гэта ты!
 
Лістапад, 2004.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.