РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Усевалад Сьцебурака
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Ня ведаю, як у Ландоне,
а ў Менску сягоньня зіма.
I места у белым палоне...
Ты ў хаце сядзіш? А дарма!
 
Выходзь! I табе завіруха
насыпле сьняжку за каўнер.
А вуха падставіш – і ў вуха.
Выходзь! Я на вулцы цяпер.
 
Ня ведаю, як там у іншых,
а ў нас будзе добры настрой.
Сьлядамі на сьнезе напішам
аб нашым спатканьні з табой.
 
Лістапад, 2004.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца Водгукі
2009–2019. Беларусь, Менск.