РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Усевалад Сьцебурака
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *

Анатолю Івашчанку

 
У кожнай згодзе ёсьць сваё «годзе»!
У кожным добра ёсьць сваё «до»!
Іду, апрануты па апошняй модзе,
адэптам веры ў маім народзе,
веры ў нагоду выпіць «па сто».
 
I, ўласна кажучы, на ўласнай мове
хочацца толькі зацята маўчаць.
Ў несказаным слове,
нібыта ў замове,
яднаюцца «дзякуй» і «ё... твою мать».
 
А з словаў такіх – складаюцца вершы.
I іх застаецца адно запісаць –
«Ты быў не апошнім, на шчасьце й ня першым»
напіша хтось іншы, і, пэўна, што лепшы,
і кропку паставіць, каб ты змог пачаць...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца Водгукі
2009–2019. Беларусь, Менск.