РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Усевалад Сьцебурака
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Ня то, каб гэты раз быў першы,
і ўсё ж я жыў у чароўным сьне –
як засяроджана яна чытала вершы!
А толькі перагортвала мяне...
 
Увесь мой сьвет, і ўнутраны, і зьнешні,
яна кранула. Ўжо наўрад хто так кране...
Яна мае дэкламавала вершы!
Пры гэтым не зважала на мяне...
 
На ўсё адмераны і час, і межы.
Я гэта ведаў, ды баяўся, што міне...
Ах, як яна мае любіла вершы!
I толькі шкода, што кахала не мяне.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.