РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Усевалад Сьцебурака
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
470
Волечцы

 
Маё соннае сьмешнае шчасьце
у доўгім белым пухавіку,
у сусьвету ўсяго цябе скрасьці
я хацеў бы, ды ніяк не магу...
 
Мая цёплая кропля пяшчоты
на вачах з дыяментамі сьлёз,
я ж напраўду ня ведаю, хто ты
й што рыхтуе наперадзе лёс?...
 
Мая вольная сьветлая птушка,
як шкада мне, што я не такі.
Толькі цень і нікчэмны твой служка
вольны йсьці на чатыры бакі.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.