РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Усевалад Сьцебурака
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
І ніяк па-іншаму ня можам –
толькі так, каб балела сэрца.
I баліць, і наўрад дапаможа
шклянка кропляў ад «Допель Херца».
 
Хоць ўначы мулка нам, бы на дошках,
дзе ж прызнацца адзін адному?..
Бессань д’яблам на тонкіх ножках
невыносную носіць стому.
 
Час ідзе, час няўмольна сыходзіць,
ды няздольныя мы саступаць,
нам нагоды прасьцей вынаходзіць
ў ложкі розныя класьціся спаць.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.