РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Усевалад Сьцебурака
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Ты, як брудную пляму ці
як стары нечытэльны файл,
выцірай імя маё з памяці,
пакідаючы ў дужках «смайл» J
 
100 адсоткаў – так будзе лепей.
100 прычынаў змагу назваць.
I don’t worry, and you be happy –
100 мужчынаў будуць кахаць.
 
Будзе прынц твой – і ўсё нанова,
што дагэтуль было – напляваць.
Толькі зьнішчы імя тэрмінова –
памяць нельга пераўсталяваць.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.