РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Краіне
Кожнай ноччу я, верны Крывіч,
недзе ў цемень паўночнай гадзіны
чую сэрца крывавячы кліч –
то заве мяне Маці Краіна.
 
Калі цяжка застогне яна –
востры боль маё сэрца праніжа...
Людзі кажуць, што гэта мана,
а я чую, што Край мой пад Крыжам.
 
Мілы Краю, я ўжо не глухі!
Не засну на падушцы на белай,
калі клічаш мяне з-пад страхі,
клічаш сэрцам сваім набалелым!
 
Я хацеў ўжо сказаць Табе сам –
за Твой боль, за страшное цярпеньне
ўсё Табе, наймілейшы, аддам,
нат жыцьцё занясу на каленях!
 
Агонь сэрца, што ўмее кахаць,
душу, розум свой творчы і быстры,
каб братоў, каб Цябе ратаваць –
я аддам да апошняе іскры.
 
Для Цябе, каб зараньня я ўпаў,
хай нат зорка адна не пагасьне;
што я рад ўсё да каплі аддаў –
гэта, быццам бы, сонейка ясна.
 
Што жыцьцё мне, загон ці сям’я,
што мне мілай вясьняна аблічча,
калі ў ранах ты, Маці мая,
ў ноч сыноў сваіх жаласна клічаш?
 
1942
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2021. Беларусь, Менск.