Сілаю ў сеці злоўлена. Краты ўсё і ланцугі. Сэрца маё перапоўнена горам празь берагі. Крыўда ўзьвіваецца полымем, здаецца, з прадоньня пяшчэр. Зь пекла ўпала на голаў мне ўся гэта СССР. Ў змаганьні, ў цярпеньні, за кратамі – адна, заўсёды адна, у праўдзе сваёй заўзятая, рукі ламлю давідна. Скаргі, аднак, ня вымаўлю, болю ня знаю, бадай. Выцерплю, ў Бога вымалю волю табе, родны Край.
1964
|
|