РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Беларусы ідуць, хлеб свой жытні нясуць,
на ручнік палажыўшы ўрачыста.
Хлеб – як сонца ў руках, бохан хлебам прапах,
а ручнік, як іх сэрца – прачысты.
 
Хлеб і соль празь вякі, ўсклаўшы на ручнікі,
добрым людзям насустрач выносім.
Ўнукі сейбітаў мы, хлебаробаў сыны,
з працы мы, з чалавечых адносін.
 
Яшчэ большы ёсьць скарб – стары песенны Край,
наша мова, што сэрца кранае,
гэты голас зямлі мы ад продкаў ўзялі
i нашчадкам яго захаваем.
 
Хлеб і соль, хлеб і соль празь цярпеньні і боль
нёс народ наш рукамі ад плуга.
Тым, хто мову кране, нашу душу прыгне,
мы адплацім паводле заслугаў.
 
Плуг ў музэі спачыў, сяньня іншы пачын
Беларуса па сьвеце праславіў.
Ўмеем жыць і тварыць, ўмеем Край бараніць,
а сяброў стрэнем хлебам ласкава.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.