РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Стукачы
Самім чортам быць трэба і злом,
рогі чорныя мець і капыты,
каб сядзець за гасьцінным сталом
і выслухваць, вынюхваць, выпытваць!
 
Каб сабраць матэр’ял на данос,
яны ў душы залазяць з нагамі,
ўсюды сунуць сьмярдзючы свой нос,
найсьвяцейшае сэрцу – паганяць.
 
Чалавечы ў людзей падыход
да любое жыцьцёвае справы.
Стукачы – не людскі гэта род,
а сабачы, з пароды лягавых.
 
Крочыць юда па сьцежках крутых,
лічыць грошы зь цяжкіх нашых мукаў,
што ж, і мы дабярэмся да іх,
па заслугах ў патыліцу стукнем.
 
Незайздросны у продкаў быў лёс,
хлеба ў хатах зь вясны не хапала.
А таго, хто на брата данёс,
у сяле за вярсту абміналі.
 
Бараніць ад паганых народ!
Ад вякоў Беларусь – гэта людзі.
А пасеяны ў полі асот
разрасьцецца – і хлеба ня будзе.
 
Годзе сьлёзам народным цячы!
Годзе кідаць нявінных на мукі!
Напіліся крыві стукачы,
прыйшоў час і па іх ужо стукнуць!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.