РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Мне ня сьпіцца. Зноў ноч без спагады
сумна позьні адмервае час.
Зь неба зораў страсае плеяды
неакелзаны, быстры Пэгас.
 
Вышыня непазбытых жаданьняў,
непагашаных думаў агонь...
Мне б акелзаць яго да сьвітаньня,
покуль ценем ня стане той конь.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.