РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Мой род стары – як вырубаны лес.
Пянькі і тыя войны загаралі.
Даўно ўсе спачываюць у зямлі,
адныя – тут, другія – за гарамі.
 
I хоць мяне ўжо клічуць на спачын,
жыцьцё яшчэ не адпускае. Рана.
Скажы, жыцьцё, за чый, за чый правін
мне многа так цярпець наканавана?..
 
1978
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.