 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Ля застыглых сьцен Гедыміна дух мне трывожыць, спыняе мінуласьць старая ліцьвінная продкаў маіх і Краю. Замка ўладар, устань жа, часу парві аковы. Веру – ты нас прывітаеш россыпам роднае мовы. З гэтых зямель ты сільны, з гэтых людзей – магутны. Славу нашу скасілі і памяць – хлусьнёй атрутнай. Мову нашу стапталі, мову, якую дбайна у каралеўскія залі ўнёс з нашых пушчаў Ягайла. Ноч цягнулася доўга. Недруг ведаў замовы. Нас абакралі з роду, цяпер абкрадаюць з мовы. Замка твайго руіны. Сьлед наш стары тут рэхам. Імя народа гіне ворагам на пацеху. Мы – да цябе на параду, продак, пачуй з магілы, дай нам меч свой – за праўду, у боі адчайным – дай сілы!
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|