Сьнег пластом. Паімчаліся сані, коні ў шэрым, у белым сады, родны край, і шляхі тыя самыя, і палі. Ды ня тыя гады... Куды едзем? – А блізка ўжо вечар, боль нясьцерпны, і сьлёзы, як град. Там, дзе дом наш, даўно ўжо пустэча, заварочвайце коней назад. Мгла былога, дымок успамінаў міражы залатыя плятуць. Ажываюць сьляды ў каляінах дзён мінулых, якіх не вярнуць...
|
|