РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Разьліся, мова, як мора,
мова народа, паэтаў.
Досыць нямой пакоры,
цесна ў сялянскім гета!
 
Можна зьмяніць кашулю,
туфелькі ці пальчаткі.
Нельга мяняць матулі,
бацькавай роднай хаты.
 
Нельга шляхі Скарыны
сьцежкай зьмяніць інакшай.
Нельга сям’і зубрынай
долі шукаць ня нашай.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.