РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Вершы мае, захаваныя
ў сэрцы на сто замкоў.
Вершы мае, закаваныя
за праўду і за любоў.
 
Вершы мае вы, шэрыя
птушкі з-пад аблакоў.
Песьні мае вы, верныя
скарбам маіх дзядоў,
 
спадчыне неацэненай,
мудрасьці, глыбіні,
выбеленыя цярпеньнямі,
гартованыя ў агні.
 
Вершы – як доля зрэбная,
як мроіва на зары,
голас мой, сьцюжай цярэблены,
зломаны без пары.
 
Песьні на поўнач гнаныя,
песьні з-пад ланцугоў,
песьні непрадаваныя,
песьні – цярпеньня кроў.
 
Вершы мае падбітыя,
водгульле маіх дум.
Вы, як і я, забытыя,
крыкі мае ў бяду.
 
Дзе пазьбіраць разгубленых,
як у вянок сплясьці...
Песьні – мой хорам, зрублены
з родных бярвён у жыцьці.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.