 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Прайшлі годы і буры. Перамена ярма. Вунь стаіць Дом культуры, а культуры няма. Не прадзецца кудзелька, хлеб ня свой на ральлі. Толькі п’ецца гарэлка на крывіцкай зямлі. Хлеў стары без жывёлы, даўно засек пусты. Дзе быў лес навакола – хмызьнякі і кусты. Глум і ў сьвяты, і ў будзень, і прасьвету няма. Выйдуць шэрыя людзі і працуюць дарма. Толькі гнуцца бярозы пад вятрамі далоў, толькі сыплюцца сьлёзы на палоскі дзядоў...
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|