Час на крылах ракеты ўзьляцеў – неакелзаны, вогненны, новы. Іншы такт, іншы рытм, іншы сьпеў, падыход да ўсяго мадэрновы. I ня потам, ня сілаю рук, а душы раскаванае гэніем, здабывае прыгонных унук зоры ў небе другім пакаленьням. Толькі б людзям зямлю ўратаваць, перад згубай планэты спыніцца! Толькі б ведаць, з чаго стартаваць, толькі б ведаць, куды прызямліцца.
|
|