РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Завіруха. Сьцюжа. Вецер гаспадарыць,
пралятае, злосны, вуліцай насьпех,
то скубе пад небам, быцам гусі, хмары,
то на землю сыпле белым пер’ем сьнег.
 
I здаецца – зь ветрам кружацца лятарні,
п’яныя ад песьняў, як пад Новы год,
і праменьняў зыркіх сьцелюць сноп янтарны
на дыван пушысты, на бліскучы лёд.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.