 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Стукнула сонца аб сьнег галавой, даўно над зямлёю ўжо сьлізгала. I хмары маўклівай плывуць чарадой па небе, крывёю запырсканым. Чырвань навокал – як ярасны гнеў, сутоньне – як шчыт цёмна-сіні. Як быццам ня дзень на прасторах самлеў, а сонца сьцяла гільяціна. Я сэрца трымаю трывожнай рукой, яно мяне слухаць ня хоча, яго абцугамі бярэ неспакой, мароз меціць іскрамі ў вочы. Я з сэрцам збалелым – адзін на адзін. Як мне зь яго выкрасаць мужнасьць – супроць усіх мукаў, усіх гільяцін? Як лютасьць на сьвеце адужаць?
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|