 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Раньні дождык крапае, крапае, не праглядваюць вочы нябёс. Белы конь з аксамітнымі хапамі есьць з далоняў маіх авёс. Кропіць дожджык зялёную ніву. у руках – незабудкаў пучок. Ападае буланая грыва на маё маладое плячо. Халадок і раса на паляне, цемнавата ў сасновым бары. Разьвітацца выходзяць зараньня, каді едуць далёка сябры. Аддаю табе вернае сэрца і дзявочае слова – на шлюб, адарві галаву ад сядзельца, едзь, хай вецер расчэсвае чуб. Едзь, мой мілы, дарога чакае кліча сына радзіма ізноў. Калі хмары над хатай, над краем, – не спыняюць галубкі арлоў!
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|