РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Лёг сьвітаньнем на стол
позьні ранак барвовы.
Пераплаўлены боль
выліваецца ў словы.
 
Палягчала сьпярша.
Боль зусім не сьціхае.
Мне крывавіць душа
у зьняволеным Краі.
 
Як разьіскраны жар,
словы падаюць з ранаў.
Выплывае з-за хмар,
прачынаецца ранак.
 
Ні расіцы з лугоў,
ні птушынага сьпеву.
Ў белай ваце сьнягоў
не варушацца дрэвы.
 
Думкі ўмерзьлі у лёд,
сьцюжай скованы рукі.
Ні назад, ні ўпярод –
бесканечныя мукі.
 
Словам лёд не скрышыць.
Ды ў ярме адзіноты
рвуцца вершы з душы,
пакалечанай дротам.
 
Калі ўстануць з калень
нашых дзён недабіткі,
панясуць.ў новы дзень
мае вершы, як зьліткі.
 
Калі скончыцца бой,
як змагань нагарода,
ляжа цяжкі мой боль
у фонд скарбаў народа.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.