РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
На полі хлеб расьце і зельля шмат у полі,
каб колас не наліўся, не акрэп.
Ды між сьвірэпы, пырніку, куколю
расьце і ў сонцы дасьпявае хлеб!
 
Людскія душы слоўным шумавеньнем,
гарэлкаю мярзотнай і хлусьнёй
вам не заліць, ўстае з калень сумленьне,
каб зь нелюдзямі весьці сьмертны бой.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.