РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Будую дом-палац сабе ня з гліны,
бо ў дробны друз рассыплецца бэтон,
жывых людзей прывальваюць руіны.
Я іншы пабудую сабе дом.
 
Са сьцежак ён, што праляглі празь церні,
са ўсіх змагань, дзе ёсьць мае сьляды,
з тваіх вялікіх і маіх цярпеньняў,
народзе мой, стары і малады!
 
I хоць мой век быў жудасны і сумны,
сяўба дае па восені ўмалот.
І будзе жыць, акрылены і юны,
барацьбітамі ўслаўлены народ.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.